Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2018 / 21:13 14

Лукашэнка расказаў, як дапамог «яйкагаловым» айцішнікам

Беларускія айцішнікі здольныя ствараць прадукт, які не мае аналагаў у свеце, а падтрымліваюць іх на самым высокім дзяржаўным узроўні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24».

Павялічыць выяву

Фота: Сяргей Брылёў.

Лукашэнка прызнаўся, што звярнуць большую ўвагу на гэтую сферу яго прымусіла выказванне аднаго з амерыканскіх спецыялістаў, які прыехаў у Парк высокіх тэхналогій.

— І вось мне адзін амерыканец, які доўга працуе ўжо ў IT-сферы, кажа: «Вы ведаеце, як пра вас кажуць у свеце?» Я думаю: «Ну, цяпер ізноў гадасць якую-небудзь скажа». Ён кажа: «Ведаеце, калі хочаш нешта зрабіць у гэтай айцішнай сферы, то едзь у Амерыку, калі ты хочаш зрабіць нешта складанае — едзь у Індыю, але калі ты хочаш стварыць нешта і зрабіць немагчымае — едзь у Беларусь». Слухайце, я ніколі не быў так уражаны за свае гады прэзідэнцтва, як пасля гэтых слоў. Кажа: «Гэта ў нас у Амерыцы так кажуць, таму мы да вас прыехалі, каб зрабіць некаторыя рэчы, якія мы не можам, — немагчымыя». Я тады, за гэта ухапіўшыся, думаю: «Ну, раз мы нешта можам, чагосьці вартыя, трэба дапамагаць гэтым айцішнiкам».

І мы паволі ішлі да гэтых блокчэйнаў, крыптавалют, дайшлі да іх. І спыніліся. Я запрасіў айцішнікаў: яны ўсё плачуцца там, у сродках масавай інфармацыі, аж да апазіцыйных, нешта ім бракуе. Я сабраў іх і пытаю: ну, вы ж яйкагаловыя, разумныя ўсе, чаго вы плачаце, з чым вы прыйшлі? Глядзяць на мяне. Вось я вам, кажу, даю паўгода тэрмін, напішыце ўсё, што вы хочаце, што вам сёння перашкаджае працаваць у Беларусі. Так, мы прасунутыя і іншае. Час прайшоў, у нешта ўперліся, нешта перашкаджае. Ну, скажыце? Я не настолькі прасунуты. Я, кажу, і да камп'ютара не падыходжу, ёсць у мяне каму працаваць з гэтым камп'ютарам, і дома ён ужо ў 15 гадоў разбіраецца ва ўсім, і тут на працы.

— Коля, сын? — удакладніў Брылёў. Лукашэнка сказаў «так» і працягнуў, што да работы над законамі падключылі эканамічную частку ўрада.

— Заняліся. Праз паўгода прыносяць. <…> І я, не зірнуўшы, вобразна кажучы, усё падпісаў. Поўная свабода. Падаткаў там, вядома, амаль няма, акрамя невялікага падаходнага падатку, але ўсе грошы заробленыя павінны вярнуцца ў краіну. Усё да капейкі вяртаюць.

0
хамса / адказаць
05.12.2018 / 09:01
Лит., каб троліць, трэба валодаць інтэлектам.. а ў яго гэта падсвядома вырываецца ад бяссілля, злобы і зайздрасці.. як у гопніка, у прымітыва.. паглядзіце - ён жа недапушчальна выказваецца менавіта ў адносінах да лепшых прадстаўнікоў нацыі: 'отморозки', 'вшивые блохи', 'яйцеголовые'.. для так званага 'первого лица' дзяржавы гэта недапушчальна, і прывыкнуць чуць такое немагчыма
0
AlesGut / адказаць
05.12.2018 / 10:44
Мірон, слушна, але ўсё было яшчэ крышку прасьцей. Не дамапог нават у гэтым, бо перапродаж спецыялістаў існаваў і раней, але кантраляваць яго не было магчымасьці.
Вось і прыйшлося стварать асаблівыя ўмовы для гэнай сфэры, што акрамя падаткаў і адкатаў дало шчэ магчымасьць прыстасоўваць тут пэўную колькасьць сваех дармаедаў.
Відавочна, што казаць у гэткіх абставінах пра нейкую ІТ краіну проста сьмешна. Акрамя пералічаных краін у якасьці прыкладу раю яшчэ паглядзець на Эстонію.
0
RADAR / адказаць
06.12.2018 / 08:39
Интересно, как бы ОН назвал свою голову, если подписал все не глядя ЭЦИМ АЙЦИШНИКАМ?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31