Названы найлепшыя сакрэтныя пляжы свету
New York Post агучыла спіс найлепшых схаваных ад турыстаў пляжаў свету. Яго склала эксперт індустрыі падарожжаў Лоці Грос.
Гросс у першую чаргу звярнула ўвагу на пляжы мексіканскага горада Мацунтэ. Дзяўчына раіць адправіцца туды замест перапоўненых турыстамі курортаў Канкун і Касумель.
Пляж Manuel Antonio Beach. Фота: flickr.com.
Разам з гэтым яна адзначыла пляж Manuel Antonio Beach (у Коста-Рыка). Пры гэтым спецыяліст папярэджвае, што дабірацца да яго трэба будзе праз лес. Наступнымі эксперт рэкамендуе пляжы на поўначы эмірата Рас-эль-Хайма. Яна распавяла, што там ёсць месца не толькі для фанатаў раскошнага адпачынку, але і для аматараў кемпінга.
Рыф Нінгалу. Фота: turizm-puteshestvuem.ru.
Курорт Pink Sands. Фота: travelandleisure.com.
Таксама Грос раіць звярнуць увагу на пляж Clearwater (штат Фларыда), каралавы рыф Нінгалу (Аўстралія), Petite Côte (Сенегал), курорт Pink Sands (Багамы), Diani Beach (Кенія), пляжы з планктонам на востраве Ваадху (Мальдывы) і бухту Hulopoe (Гаваі).