Даслаць навіну
Знайсці
18.11.2018 / 20:23 20

Паліна Рэспубліка з трыумфам прайшла кастынг мегапапулярнага ўкраінскага шоу «Х-фактар»

Беларуская спявачка ўвайшла ў лік 13 выканаўцаў, якія ў наступную суботу выступяць у жывым эфіры каналу СТБ.

У пачатку эфіру кожнаму з чатырох суддзяў дасталася свая катэгорыя: дзяўчаты, хлопцы, гурты і 30+. Дзяўчаты трапілі да шансанье Алега Вінніка. З сямёркі найлепшых Віннік мусіў абраць трох. Паліна выступала трэцяй з уласнай песняй «Я зразумею». Перад выступам гаварыла аб тым, што на шоу нібы выйшла ў адкрыты космас, трапіла ў зусім новы для сябе рытм жыцця.

«Гэта трэба для таго, каб спазнаць сябе: нехта скача з парашутам, нехта прыходзіць на Х-фактар».

«Яна ні да каго не падобная», «Яна рэальна крута выглядае на экране», «Клёвая» — казалі пра яе канкурэнткі ў час песні.

Журы хваляць Паліну на працягу ўсіх этапаў. Пра першы выступ пісала «Наша Ніва».

Многа кампліментаў Паліна атрымала ад суддзяў і падчас другога этапу, выканаўшы «Шампанські очі» гурту «Скрябін». «Гэта быў наймузычнейшы выступ дня» — Дмытро Шураў («Pianoboy»), «Мне вельмі спадабалася, гэта напраўду было вельмі добра, малайчына» — Андрэй Данілка, «Якая ж яна незвычайная!» — Насця Каменскіх.

На праекце спявачка выступае пад псеўданімам PALINA, такім напісаннем падкрэсліваючы сваё беларускае паходжанне (па-ўкраінску імя пішацца праз «о»). Па-беларуску, старанна «акаючы», вымаўляе яе імя і трэнер Алег Віннік.

Увесь апошні этап кастынгу можна паглядзць тут:

Цяпер кожную суботу ўсе 13 выканаўцаў будуць прадстаўляць па адной песні, падрыхтаванай на працягу тыдня пад кіраўніцтвам настаўніка. Увесь эфір гледачы будуць галасаваць за ўпадабанага выканаўцу і ў канцы эфіру з дваіх удзельнікаў, якія набралі найменш галасоў, журы будзе абіраць аднаго, які застанецца ў шоу.

ПК

0
Электробус / адказаць
19.11.2018 / 13:21
Кшыштаф , прыйшлося давольствавацца мАлым, - не хранцуз, а мясцовы айцішнег, замест мовы - языг.
1
Agenda / адказаць
19.11.2018 / 16:05
Псевдоним трэшовый. А чаму не Палина Прэзидэнт ци Палина Царэуна?? Недаработка, аднак)
0
Грамазека / адказаць
19.11.2018 / 21:21
Шкада што не на мове. Дауно за ей назираю, яна якбы не адчувае сябе жанчынаю, добра што пастаноушчыки разглядзели гэты яе стыль и падыграли, гэта не перашкаджае ей быць цудоунай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31