Даслаць навіну
Знайсці
18.11.2018 / 11:58 36

На заклік Лабадзенкі людзі сабралі грошы на 20 грузавікоў камянёў для Крэўскага замка

А некаторыя прывезлі валуны ўласнымі аўтамабілямі. 

Павялічыць выяву

Крэўскі замак — адно са звёнаў «каменнага ланцуга», збудаванага першымі князямі Вялікага Княства для абароны ад крыжакаў. З ім звязаныя многія гістарычныя падзеі, у тым ліку Крэўская унія. Саму назву «Крэва» гісторыкі выводзяць ад крывічоў. Яго рэстаўрацыю пачалі летась, пад пільным кантролем гісторыкаў з Акадэміі навук. Аднак сутыкнуліся з нечаканай праблемай.

«Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка — у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі гадоў разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі». Хай кожны прывязе ў Крэва камень! — з такім незвычайным заклікам выступіў заснавальнік курсаў «Мовананова» Глеб Лабадзенка. 

На заклік адгукнуліся многія. Святлана і Андрэй Коласы, Дзмітры Карабач і Андрэй Ігнацік з Падароска (Ваўкавыскі раён) прывезлі прычэпчык валуноў сваёй машынай.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Іншыя перавялі на камяні для Крэўскага замка грошы. На гэты момант атрымана 1300 рублёў. Абяцана яшчэ 2150 рублёў. 

10-тонны грузавік камянёў з дастаўкай каштуе 160 рублёў. Такім чынам, агулам Лабадзенка назбіраў на 20 грузавікоў!

«За сабраныя сродкі, пачынаючы з панядзелка, штодня пад замак будзе падвозіцца 10—20 тон камянёў. Імаверна, гэтага хопіць, каб будаўнікі скончылі запланаваную на гэты год заходнюю сцяну, — піша Лабадзенка. — На будучы год выдзеленае дзяржаўнае фінансаванне, куды закладзеныя і камяні. Але будзем трымаць руку на пульсе — і ў выпадку неабходнасці мабілізуемся зноў. Каб аднавіць усе замкавыя сцены, трэба не адна сотня тон. Таму дапускаю, што нам яшчэ давядзецца падключыцца. Увогуле, гэта моц грамадзянскай супольнасці: учора вы ахвяравалі грошы, а ўжо сёння камяні прывезлі на замак і праца пайшла далей!» — піша Лабадзенка і прапануе звязвацца з ім, калі хто хоча далучыцца да справы (labadzenka@gmail.com).

«Хто захоча прывезці ў Крэва свае пару камянёў — пішыце, падкажу, дзе ўзяць там непадалёку, — дадае ён. — Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак — і скажаце ўнукам: а тут ёсць і мае пару камянёў!» — піша Лабадзенка.

Лабадзенка ўдакладняе, што пажаданыя камяні дыяметрам 30—50 см (можна меншыя, ад 15 см, — яны пойдуць у забутоўку). Ён прапануе проста складаць прывезеныя камяні каля галоўнага ўваходу ў замак.

nn.by

0
Кнехт / адказаць
19.11.2018 / 20:23
***
Трымалі людзі за пазухай,
Кожны ўласнае мроіў ...
А Глеб Лабадзенка ўзняў хай -
І ўсіх аббяззброіў.

;)
0
Алесь / адказаць
20.11.2018 / 15:00
Выдатна ,што падрасло новае сучаснае пакаленьне лідэраў -Лабадзенка,Севярынец і г.д., за якімі можна пайсьці, якія робяць дакладную справу. Дзякуй ім. Гэта не стары Костусеў , які не можа знайсьці грошаў на аплату офіса БНФ.
0
Волат / адказаць
22.11.2018 / 19:34
Глебу Лабадзенку людзі вераць! Дзякуй, Глеб! Мы цябе любім і шануем! Такія людзі і Беларусь выцягнуць з багны. Жыве!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31