Знайсці
16.11.2018 / 09:4216РусŁacБел

Жонка з каханкам і труцілі смяротна хворага мужа, і стралялі ў твар, і ўзрывалі ў басейне. А ён выжыў і даў паказанні

Дэтэктыўная гісторыя з Вялікабрытаніі.

Рэй Уэзэрол выжыў пасля некалькіх замахаў, у тым ліку пасля стрэлу ў твар, фота Jim Bennett

Жонка смяротна хворага мужчыны ўступіла ў змову са сваім каханкам і яго дачкой, каб забіць мужа. Яны спрабавалі атруціць яго і стралялі яму ў твар.

53-гадовы Рэй Уэзэрол выжыў пасля некалькіх замахаў на яго жыццё, у тым ліку пасля таго, як узарваўся награвальнік вады ў басейне. Тады ён атрымаў апёкі другой ступені.

32-гадовая Хэйлі Уэзэрол таксама планавала пазбавіцца мужа з дапамогай снатворнага і інсуліну. Прысяжныя ў судзе горада Мейдстоўна ў графстве Кент прызналі яе вінаватай у змове з мэтай здзяйснення забойства.

Яе палюбоўнік, 49-гадовы Глен Полард, і яго 20-гадовая дачка Хезэр таксама былі прызнаныя вінаватымі паводле гэтага артыкула.

Суд заслухаў паказанні, што ў пачатку 2016 года дактары сказалі Рэю Уэзэролу, што яму засталося жыць усяго паўтара года. У яго быў дыягнаставаны рак мозгу, мужчына таксама пакутуе на дыябет і мае патрэбу ў штодзённых ін'екцыях інсуліну, паведамляе Kent Online.

Прысяжныя даведаліся, што ў Хэйлі быў раман з Гленам Полардам, найлепшым сябрам яе мужа, і яны планавалі пачаць новае жыццё разам. Пракурор Сайман Тэйлар заявіў, што на жыццё Уэзэрола было здзейснена некалькі замахаў.

Суд таксама заслухаў сведчанні пра тое, што Глен Полард у нейкі момант адмовіўся ад яшчэ аднаго плана — выпхнуць Рэя за борт падчас рыбалкі на лодцы, якая належыць ім абодвум.

29 лістапада Рэю Уэзэролу стралялі ў твар на прыстані, але ён выжыў — куля трапіла яму ў правую скулу. Змова была раскрыта толькі пасля таго, як выявілася, што машына Хезэр Полард знаходзілася каля прыстані падчас стральбы.

Суддзя заслухаў сведчанні, што ў Поларда быў доступ да зброі, а Глен быў зарэгістраваным уладальнікам вінтоўкі, з якой мог быць зроблены стрэл.

Да ведама суда давялі, што Хезэр Полард, якую ахарактарызавалі як «адданую дачку», у сваю чаргу шукала ў інтэрнэце самыя эфектыўныя спосабы забіць кагосьці і не трапіцца пры гэтым. Пра гэта паліцыя даведалася, вывучыўшы яе тэлефон.

Прысуд усім тром падсудным будзе вынесены ў аўторак, 20 лістапада. Усе яны адмаўляюць сваю віну.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031