Знайсці
08.11.2018 / 21:5513РусŁacБел

Аднаго гарадзенскага актывіста за плакат «Долой самодержавие» аштрафавалі, другі трапіў у шпіталь

Пасьля акцыі супраць самадзяржаўя актывіст АГП Аляксандар Лаўрэнцьеў мусіць сплаціць 735 рублёў, а Мікалай Салянік трапіў з хворым сэрцам у шпіталь, паведамляе «Радыё Свабода».

Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да Лаўрэнцьева адбыўся 8 лістапада. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (частка 3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу) і пастанавіў, што актывіст мусіць сплаціць 30 базавых велічынь штрафу. Лаўрэнцьеў будзе абскарджваць прысуд.

Мікалай Салянік, які мае інваліднасьць з прычыны хворага сэрца, трапіў з райаддзелу міліцыі ў шпіталь, бо пасьля затрыманьня яму стала кепска.

Салянік і Лаўрэнцьеў з плякатам «Далоў самадзяржаўе» выйшлі 7 лістапада на плошчу Леніна ў Горадні, потым пайшлі па галоўнай вуліцы — Савецкай, дзе іх затрымала міліцыя.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031