Знайсці
07.11.2018 / 21:0918РусŁacБел

Вернікі Глыбокага маліліся за ахвяр камуністычнага і фашысцкага рэжымаў

Каля ста каталіцкіх вернікаў Глыбокага маліліся за ахвяр камуністычнага і фашысцкага рэжымаў. Яны сабраліся ва ўрочышчы Барок каля мемарыяльнага комплексу ў памяць расстраляных падчас Другой сусветнай вайны.

Там і побач з гэтым месцам падчас вайны і на яе пачатку адбываліся масавыя расстрэлы людзей. Агулам забілі каля 30 тысяч чалавек. Паводле пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Мікалая Ціхановіча, для хрысціян 7 лістапада — гэта не свята, а дзень успамінаў пра жахлівыя падзеі тых часоў:

— Ніхто публічна не перапрашаў за грахі гэтага рэжыму ў нашай краіне. Ніхто не пакаяўся за забойствы людзей, за вываз людзей, за рэпрэсіі. Хто гэта будзе чыніць, калі не Касцёл, калі не Царква. Я лічу, гэта наш святы абавязак — перапрашаць Бога.

Да пачатку Другой сусветнай вайны на месцы Глыбоцкай турмы два гады дзейнічала турма НКВД. Сюды сагналі амаль усю мясцовую інтэлігенцыю і палякаў. Перад прыходам немцаў, па звестках старажылаў, каля тысячы расстралялі на месцы. Да паўтары тысячы вязняў забілі пад Улай.

Радыё Рацыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031