Даслаць навіну
Знайсці
07.11.2018 / 07:30 23

Дзярждэпартамент ЗША: Мы рыхтуем «драконаўскія санкцыі» супраць Расіі

У ЗША запусцілі механізм разгляду пакета мер супраць Расіі, які атрымаў неафіцыйную назву «драконаўскія санкцыі». Пра гэта BBC распавёў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Дэвід Тэслер.

Першы пакет абмежаванняў быў уведзены яшчэ ў канцы жніўня 2018 года як рэакцыя ЗША на атручванне ў Брытаніі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі малавядомым нервова-паралітычным рэчывам.

Кангрэс даў Расіі 90 дзён на тое, каб растлумачыць сітуацыю з атручваннем Скрыпалёў у Солсберы, а таксама даць гарантыі, што яна больш не будзе вырабляць і выкарыстоўваць хімічную зброю.

«Сёння мы паведамілі Кангрэсу, што расійскі ўрад не выканаў раней агучаныя крытэры. Такім чынам, запускаецца механізм увядзення другога раўнда санкцый», — растлумачыў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Другі пакет санкцый прадугледжвае ўвядзенне жорсткіх абмежаванняў супраць Расіі:

  • забарону для амерыканскіх банкаў на даванне крэдытаў ураду Расіі, калі гэта не крэдыты на куплю прадуктаў харчавання або сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • практычна поўная забарона на ўзаемны гандаль. Выключэнне толькі для экспарту з ЗША тавараў сельскагаспадарчага сектара;
  • абмежаванне або замарозка дыпламатычных адносін паміж ЗША і ўрадам Расіі;
  • забарона на авіяпералёты кампаніям, якія кантралююцца ўрадам краіны. Пад гэтую норму падпадае «Аэрафлот».

Закон таксама прадугледжвае ўвядзенне персанальных санкцый супраць людзей, якія ўдзельнічалі ў распаўсюджванні хімічнай зброі.

Акрамя таго, паралельна з «драконаўскімі санкцыямі» ў Кангрэсе ЗША разглядаецца і законапраект, які яго аўтары назвалі «санкцыямі з пекла».

У эканамічнай частцы законапраекта змяшчаецца забарона на аперацыі і замарожванне актываў у ЗША сямі расійскіх банкаўскіх структур, якiя ўжо знаходзяцца ў санкцыйным рэжыме, у тым ліку «Сбербанк», ВТБ, ВЭБ і «Промсвязьбанк».

Дакумент прапаноўвае распаўсюдзіць маніторынг парушэння санкцый на дзейнасць страхавых кампаній і іншыя пункты, а таксама прызнаць Расію дзяржавай, што спансіруе тэрарызм.

0
Мікола / адказаць
08.11.2018 / 03:40
Прапанова санкцый добрая, але тут няведама як прэзыдэнт Трамп аднясецца да яе. Ён усё хоча сустрэцца з Пуцінам. Думаю Трамр будзе тармазіць. Але можа ўжо зразумеў што з Пуцінам бізнэсу, як Трамп разумее бізнес, ніколі не будзе.
2
Гнiлы БРСМ / адказаць
08.11.2018 / 11:32
Смешные какие-то санкции...
0
фениксу 19:08 / адказаць
09.11.2018 / 16:54
Феникс, ты часам, не унук, арганiзатара галадамора , вельмi падобная рыторыка ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30