Знайсці
06.11.2018 / 16:471РусŁacБел

Гродзенец скраў 60 тысяч рублёў, дапамагаючы маці з банкаўскімі аплатамі па працы

31-гадовы гродзенец даведаўся ключ дыстанцыйнага доступу да банкаўскай сістэмы і пералічыў на свой рахунак каля 30 тысяч даляраў, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.

Маці зламысніка працавала скарбнікам Грамадскага аб'яднання сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Сын часам дапамагаў праводзіць банкаўскія аплатныя аперацыі, таксама яму быў вядомы электронны ключ, які даваў яму доступ да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

У выніку ён пачаў пераводзіць грошы з банкаўскага рахунку аб'яднання на асабісты рахунак — у выніку са студзеня па ліпень 2018 года ён перавёў сабе каля 60 тысяч рублёў.

Крымінальная справа накіраваная ў Гродзенскі абласны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930