Знайсці
11.10.2018 / 11:446РусŁacБел

У Мінску затрымалі расіяніна, якога падазраюць у тэрарызме

Тыдзень таму 30-гадовага мужчыну затрымалі ў мінскім аэрапорце. Падрабязнасці прыводзіць партал tut.by.

Нядаўна дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась паведаміў, што ў Беларусі затрыманы замежнік, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку «за дачыненне да тэрарыстычных дзеянняў, забойства ў тым ліку».

Аказалася, гаворка ідзе пра 30-гадовага расіяніна. 4 кастрычніка яго затрымалі ў аэрапорце ў Мінску, распавёў прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў. Вядома, што ордар на арышт мужчыны выдаў пракурор акруговага суда горада Грац (Аўстрыя).

«Па папярэдніх дадзеных, мужчыне інкрымінуюць забойства, злачынствы, звязаныя з тэрарызмам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і ўдзел у злачыннай арганізацыі — размова аб «Ісламскай дзяржаве», - распавёў Дзмітрый Брылёў.

Паводле пастановы намесніка мінскага транспартнага пракурора затрыманы змешчаны пад варту з мэтай выдачы. Мужчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Па правілах на працягу 40 сутак аўстрыйскі бок мусіць падрыхтаваць пакет пацвярджальных дакументаў, на падставе якіх будзе прымацца далейшае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031