Знайсці
28.09.2018 / 21:5217РусŁacБел

Крышціяну Раналду абвінавацілі ў згвалтаванні

Wikimedia Commons

Грамадзянка ЗША Кэтрын Маёрга абвінаваціла ў згвалтаванні футбаліста Крышціяну Раналду і падала на яго ў суд. Пра гэта паведамляе часопіс Der Spiegel. Паводле яе слоў, інцыдэнт адбыўся падчас адпачынку футбаліста ў Лас-Вэгасе ў чэрвені 2009 года.

Der Spiegel вясной 2017 года напісаў, што Раналду яшчэ ў 2010 годзе заплаціў $ 375 тыс. дзяўчыне, што абвінаваціла яго ў згвалтаванні. Паміж дзяўчынай, якая была названая Сьюзен К. (імя было зменена), і футбалістам было заключана пагадненне аб пазасудовым урэгуляванні канфлікту і невыдаванні, над якім працавалі прынамсі дзевяць юрыстаў. Раналду паведамленне нямецкага часопіса тады абвергнуў.

Цяпер адвакаты амерыканкі аспрэчваюць дамову аб невыдаванні ў судзе Невады. На гэты раз, як піша выданне, Роналду таксама адмаўляе абвінавачванні. Паводле яго слоў, у яго быў сэкс з Маёргай, але па ўзаемнай згодзе.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031