Знайсці
26.09.2018 / 17:227РусŁacБел

На прыпынках грамадскага транспарту ў Мінску з'явяцца схемы маршрутаў ФОТА

Схемы маршрутаў грамадскага транспарту «Мінсктранса» з'явіліся амаль на 30 прыпыначных пунктах, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Віктар Тозік.

На іх адлюстраваны трасы ўсіх маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту, якія праходзяць праз канкрэтныя прыпынкі. Зроблена гэта, каб пасажырам было лягчэй арыентавацца пры перамяшчэнні па горадзе.

— Вырабляюцца такія схемы ў філіяле нашага прадпрыемства, на Рамонтна-механічным заводзе, — адзначыў В. Тозік. — Пачалі размяшчаць іх у канцы жніўня, у першую чаргу на прыпынках, размешчаных каля выхадаў са станцый метро. Потым надыдзе чарга іншых прыпыначных пунктаў. Аднак нас турбуе, што некаторыя з расклееных схем ужо спрабуюць сапсаваць вандалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031