Знайсці
25.09.2018 / 13:1722РусŁacБел

БХД, АГП і Рух «За Свабоду» адказалі на «кампанію ў сацыяльных сетках»: Белсат, жыві!

Беларускія дэмакратычныя сілы выступілі з супольнай заявай у адказ на кампанію ў сацыяльных сетках супраць тэлеканала Белсат, якая разгарнулася ў апошнія дні.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі адзначыў: «Белсат з'яўляецца адзіным незалежным беларускім тэлевізійным каналам. За апошні год атакі па тых ці іншых падставах падвергліся практычна ўсе незалежныя беларускія СМІ. Як правіла, нагоды былі выкарыстаныя розныя, але ў выніку кожнай з рэдакцый быў нанесены сур'ёзны ўрон. І цяпер нагода для нападак на Белсат абсалютна не адэкватная той кампаніі па дыскрэдытацыі, якая разгарнулася супраць канала і яго кіраўніцтва. Заклікаю ўсе незалежныя палітычныя структуры і грамадскія арганізацыі Беларусі, усіх неабыякавых грамадзян краіны падтрымаць Белсат і абараніць яго ад нападак».

Заява салідарнасці з тэлеканалам «Белсат»

За 10 гадоў, якія мінулі з моманту стварэння тэлеканала, Белсат сфармаваў сталае кола гледачоў і прыхільнікаў. Аўдыторыя канала нязменна пашыраецца — і ён застаецца адзінай незалежнай крыніцай інфармацыі (актуальных навінаў Беларусі і свету, якаснай аналітыкі, гістарычных і культурніцкіх праграмаў) у тэлевізійным фармаце. 

Праца адбываецца на фоне няспынных рэпрэсіяў супраць журналістаў канала — штрафы, абмежаванне выезду і нават свабоды, рэгулярныя адмовы ў акрэдытацыі ў Беларусі, беспадстаўныя абвінавачванні і затрыманні.

Адсутнасць магчымасці легальнай працы ў Беларусі і камерцыйнага складніку рэгулярна ставіць Белсат пад пагрозу існавання.

За апошні год улады Беларусі актывізавалі ціск на недзяржаўныя беларускія СМІ. Абмежаваны доступ да сайтаў «Белпартызан» і «Хартыя’97», атака на журналістаў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН і парталу TUT.by.

Але асабліва часта і рэгулярна апошнім часам менавіта Белсат становіцца аб’ектам дыскрэдытацыйных кампаній і правакацый з боку афіцыйных беларускіх і расейскіх медыяў.

Ва ўмовах узмацнення ціску на Беларусь з боку Расеі, у тым ліку і на інфармацыйным полі, Белсат застаецца адзінай тэлевізійнай крыніцай незалежнай інфармацыі ды ўзмацнення беларускай тоеснасці.

У гэтай сітуацыі мы застаемся ўдзячнымі грамадзянскай супольнасці, грамадзянам і палітыкам Польшы за спрыянне ў стварэнні праекта, які паслядоўна падтрымліваецца, незалежна ад палітычных зменаў.

Значэнне і ўплыў Белсату на павышэння ўзроўню свядомасці і дэмакратызацыі беларускага грамадства цяжка пераацаніць.

Белсат Жыві!»

Зварот падпісалі Мікалай Казлоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Віталь Рымашэўскі (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Юрый Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Генадзь Фядыніч, прафсаюз РЭП.

БХД

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930