Знайсці
24.09.2018 / 11:22РусŁacБел

Раналду адмовіўся наведаць цырымонію ўручэння ўзнагарод ФІФА

Wikimedia Commons

Футбаліст «Ювентуса» Крышціяну Раналду не будзе прысутнічаць на цырымоніі ўручэння ўзнагарод ФІФА ў Лондане. Як паведамляе іспанскае выданне Marca, партугалец адмовіўся ад планаў наведаць мерапрыемства з-за шчыльнага графіка сваёй каманды.

Увечары 23 верасня «Ювентус» правёў выязны матч супраць «Фразіноне», а ўжо 26 верасня сустрэнецца з «Балонняй». Гэта азначае, што ніхто з футбалістаў турынскага клуба не прыме ўдзел у сённяшняй цырымоніі.

Раналду папярэдзіў арганізатараў, што будзе адсутнічаць на мерапрыемстве. Раней футбаліст прапусціў цырымонію ўручэння ўзнагарод УЕФА, якая праходзіла ў жніўні ў Манака.

Мяркуецца, што партугалец вырашыў не ехаць на мерапрыемства, калі даведаўся, што прыз найлепшаму футбалісту атрымае не ён, а паўабаронца «Рэала» і зборнай Харватыі Лука Модрыч.

На цырымоніі ў Лондане ФІФА назаве найлепшага футбаліста мінулага сезона. У тройку прэтэндэнтаў патрапілі Раналду, Модрыч і футбаліст «Ліверпуля» Махамед Салах. Акрамя таго будуць узнагароджаны пераможцы ў намінацыях «Трэнер года» (на гэтае званне прэтэндуюць Дыд'е Дэшам, Златка Даліч і Зінедзін Зідан) і «Брамнік года» (за «Залатую пальчатку» пазмагаюцца Цібо Куртуа, Уга Льорыс і Каспер Шмейхель). Таксама будуць абвешчаныя 11 футбалістаў, якія ўвайшлі ў сімвалічную зборную года паводле версіі ФІФА.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031