Знайсці
22.09.2018 / 17:3530РусŁacБел

Пытанне паставак нафты вырашанае, але як? Пуцін тэлефанаваў Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дадаткова абмеркавалі і знайшлі рашэнне па галоўным пытанні сочынскіх перамоваў.

Адпаведная тэлефонная размова лідараў дзвюх краін адбылася па ініцыятыве расійскага боку 22 верасня пасля нарады, якая прайшла ў Мінску і дзе абмяркоўваліся вынікі беларуска-расійскіх перамоваў у Сочы, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Кіраўнікі дзяржаў ўдакладнілі шэраг пытанняў, якія напярэдадні абмяркоўваліся на перамовах у Сочы. У прыватнасці, канчаткова вырашана пытанне аб выкананні дамоўленасцяў па паступленні ў бюджэт Беларусі грашовых сродкаў ад мытных пошлін за сырую нафту і аб разліках Беларусі з кампаніяй «Газпрам» за пастаўкі прыроднага газу.

Чытайце таксама: Лукашэнка правёў нараду па выніках перамоў з Пуціным. Гаворка пра «два варыянты» паставак нафтапрадуктаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930