Знайсці
21.09.2018 / 20:505РусŁacБел

Huawei раздала бясплатныя партатыўныя акумулятары людзям у чарзе па новыя айфоны з запіскай «Яны вам спатрэбяцца»

У ноч на 21 верасня перад Apple Store у Сінгапуры з'явілася чарга з людзей, якія жадаюць першымі атрымаць смартфоны iPhone XS і iPhone XS Max. За некалькі гадзін да старту продажаў да крамы прыйшлі супрацоўнікі кітайскай кампаніі Huawei, якія пачалі раздаваць усім ахвотнікам бясплатныя фірмовыя партатыўныя акумулятары.

Усяго падарункі атрымалі больш за 200 чалавек. Кошт акумулятараў на 10 000 мА•г — каля 60 даляраў. Пакупнікі новых айфонаў адзначылі, што на кожнай упакоўцы быў надпіс: «Гэта партатыўны акумулятар. Ён вам спатрэбіцца. Падарунак ад Huawei».

Журналісты мяркуюць, што сваёй акцыяй Huawei намякнуў на невялікую ёмістасць батарэі ў новых айфонаў. На прэзентацыі Apple не раскрывала сярэдні час працы навінак, адзначыўшы толькі, што iPhone XS працуе на паўгадзіны даўжэй, чым iPhone X, а iPhone XS Max — на паўтары гадзіны.

Пазней СМІ даведаліся, што ёмістасць батарэі iPhone XS меншая, чым у леташняга флагмана: 2,658 мА•г супраць 2,716 мА•г у X-версіі. «Apple будзе казаць, што немагчыма змясціць большы акумулятар у такі корпус. Але Samsung удалося ўсталяваць у Note 9 батарэю на 4000 мА•г», — адзначылі ў Forbes.

Tjournal

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031