Знайсці
21.09.2018 / 11:525РусŁacБел

Адказнасць за «п'яныя» аварыі хочуць узмацніць

У Беларусі прапрацоўваецца пытанне ўзмацнення крымінальнай адказнасці за «п'яныя» аварыі з цяжкімі наступствамі. Пра гэта на 28-м пасяджэнні Каардынацыйнай рады генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў заявіў генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Канюк распавёў аб працы пракуратуры па супрацьдзеянні кіраванню транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення і адзначыў, што бяспека дарожнага руху — адзін з прыярытэтаў унутранай палітыкі беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, прапрацоўваюцца ў цяперашні час змяненні ў крымінальны закон: усталяванне мінімальнага і павелічэнне максімальнага тэрміну пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за «нецвярозае» кіраванне з цяжкімі наступствамі і прымяненне безальтэрнатыўнага пяцігадовага тэрміну пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам.

«Прыняцце такіх мер дасць магчымасць замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў сферы бяспекі дарожнага руху, знізіць колькасць правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з п'янствам за рулём, паменшыць колькасць ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў і пацярпелых у іх людзей», - запэўніў Аляксандр Канюк.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031