Знайсці
19.09.2018 / 19:0333РусŁacБел

Актывісты збіраюць подпісы за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР

На анлайн-пляцоўцы petitions.by актывісты стварылі петыцыю «За ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар 100-годдзя БНР».

Нагадаем, да 100-годдзя абвяшчэння БНР у Мінску павінны былі ўсталяваць памятную шыльду, грошы на якую грамада сабрала ў рэкордна-кароткі тэрмін.

Аднак шыльду да гэтага часу не ўсталявалі. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9. Пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння Мінгарвыканкама па ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».

Чытайце таксама: Мінгарвыканкам: Шыльду да 100-годдзя БНР не ставім, бо атрымалі шмат негатыўных зваротаў ад грамадскасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031