Знайсці
14.09.2018 / 13:391РусŁacБел

Мінчук скраў абсталяванне з фантана ля Опернага — і здаў на металалом

Міліцыя затрымала мужчыну, які скраў абсталяванне з фантана ля Опернага тэатра на 2250 рублёў. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнулася кіраўніцтва аднаго з прадпрыемстваў з просьбай высветліць асобу, якая з 9 па 11 верасня скрала пяць распыляльнікаў коштам 1250 рублёў з фантана па вуліцы Парыжскай камуны.

Як высветлілася, крадзеж здзейсніў 46-гадовы жыхар Мінска, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Скрадзеныя распыляльнікі мужчына здаў у пункт нарыхтоўкі другаснай сыравіны.

У міліцыі таксама выявілі яго дачыненне да крадзяжу яшчэ трох распыляльнікаў агульным коштам больш за тысячу рублёў з гэтага ж фантана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031