Даслаць навіну
Знайсці
14.09.2018 / 12:21 10

У Слуцкім раёне рой восаў напаў на сямейную пару. Жанчына памерла

Пра здарэнне выданню «Кур'ер» распавялі ў Слуцкім РАСК.

Муж і жонка — жыхары Слуцка. Яны прыехалі на дачу ў вёску Мялешкі, каб улетку сачыць за гаспадаркай, збіраць ураджай.

Раніцай 12 верасня 63-гадовая Марыя [імя зменена] рабіла варэнне, яе муж Міхаіл [імя зменена] прыбіраў у двары. Каля хлява ляжала салома. Калі мужчына стаў яе разграбаць, з кучы вылецеў рой восаў. Яны напалі на мужчыну: 3 разы ўкусілі ў твар і 1 раз у руку.

Міхаіл прыйшоў да жонкі, распавёў, што здарылася. Пачуваўся ён нармальна, таму пайшоў далей займацца справамі па гаспадарцы.

Праз 10 хвілін убачыў, як за Марыяй, якая бяжыць з агарода, ляціць рой восаў. Яна адмахвалася касынкай, крычала, клікала на дапамогу. Мужчына схапіў дыхлафос і пабег да яе. Вос удалося разагнаць.

Марыі стала дрэнна, яна вярнулася на кухню і прысела на крэсла, зняўшы кофту. Восы ўкусілі жанчыну 4 разы ў вобласць грудзей, у жывот.

Праз 5 хвілін мужчына вярнуўся ў дом і ўбачыў, што яго жонка ляжыць на падлозе і ледзь дыхае. Ён спрабаваў напаіць яе вадой. Марыя не рэагавала. Міхаіл выклікаў доктара.

Прыехала вясковая «хуткая». Дактары памералі жанчыне ціск, зрабілі ўкол. Але гэта не дапамагло. Каля 10-й раніцы жанчына памерла. Слуцкія медыкі канстатавалі смерць жанчыны.

Паводле папярэдняй версіі, у Марыі была алергія і яна памерла ад анафілактычнага шоку. Дакладная прычына смерці будзе вядомая па выніках судмедэкспертызы ў рамках праверкі.

У гэты ж дзень да Міхаіла прыехалі супрацоўнікі МНС. Яны акуратна спалілі кучу саломы разам з асіным гняздом.

2
З...лы беларус / адказаць
15.09.2018 / 07:22
Валькірыя, Такі да - восы не маскалі, без прычыны не накідваюцца ...
2
ром / адказаць
15.09.2018 / 10:17
З...лы беларус, беларусы - жэртвы ос ! осы робять генацыд беларусау!! 
усим надеть вышыванки!! срочна 
1
Valkyrja / адказаць
15.09.2018 / 21:54
З...лы беларус 15.09.2018 / 07:22
адказ заліковы )

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30