Знайсці
13.09.2018 / 11:2343РусŁacБел

У Адміністрацыі прэзідэнта новы галоўны ідэолаг — былая рэдактарка «Вячэрняга Мінска» і «Мінскай праўды»

Як стала вядома «Нашай Ніве», змяніўся кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Замест Аляксандра Ільясевіча на гэтую пасаду прызначаная Вольга Шпілеўская. Хто яна?

Вольга Шпілеўская. Фота fotostrana.ru

Вользе Шпілеўскай 42 гады. У 1994 годзе яна, яшчэ будучы студэнткай факультэта журналістыкі БДУ, прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію. З цягам часу дарасла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў. 

Потым яна працавала галоўным рэдактарам у дзяржаўных газетах «Вячэрні Мінск» і «Мінская праўда». 

Акурат год таму Шпілеўскую перавялі ў кіраўнікі Нацыянальнага прэс-цэнтра. Цяпер — у галоўныя ідэолагі. 

У 2016 годзе ёй таксама было дадзена званне «Чалавек года Міншчыны». 

Як кажуць знаёмыя са Шпілеўскай, на новай пасадзе за невялікі час яна праявіла сябе як жанчына з моцным характарам, якая хутка думае і мае «свежы позірк».

Лёс яе папярэдніка Аляксандра Ільясевіча хутка вырашыцца — ён мае пайсці працаваць у іншае месца. 

Нагадаем, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі застаецца Уладзімір Жаўняк, прызначаны ў красавіку 2018 года. Яго можна лічыць непасрэдным начальнікам Вольгі Шпілеўскай.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031