Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2018 / 09:24 12

Былы топ-менеджар Беларусбанка, якому далі восем гадоў, але вызвалілі, знайшоў новую салідную працу

Павялічыць выяву

Фота прэс-службы Беларусбанка

Былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік працаўладкаваўся ў кампанію «БР-Кансалт», якая з'яўляецца даччынай структурай Банка развіцця, піша Tut.by.

Былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік, прысуджаны восенню 2017 года да 8 гадоў калоніі, вясной выйшаў на волю. Асноўны варыянт вызвалення — памілаванне прэзідэнтам.

Як распавёў адзін з суразмоўцаў партала ў фінансавым сектары, Багавік уладкаваўся на працу ў структуру, звязаную з Банкам развіцця. Гэта даччыная кампанія банка УП «БР-Кансалт». Там паведамілі, што Анатоль Багавік займае пасаду памочніка дырэктара. У прыёмнай сказалі, што цяпер Багавік знаходзіцца ў камандзіроўцы.

Як паведамляецца на сайце Банка развіцця, унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БР-Кансалт» створана ў канцы 2014 года. З 2016 года «БР-Кансалт» з'яўляецца кіруючай кампаніяй «Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці». «БР-Кансалт» нададзеныя паўнамоцтвы па кіраванні дзевяццю прадпрыемствамі дрэваапрацоўкі, дзяржаўныя пакеты акцый і актывы якіх перададзены ва ўпраўленне Банку развіцця.

У сваім апошнім слове на судзе Анатоль Багавік казаў, што хацеў бы быць карысным сваімі прафесійнымі ведамі і досведам.

3
Адзинокая барщаварачка з дзицем и двумя разводами / адказаць
12.09.2018 / 13:07
Настаящы палковник. И ниважна, аткудава он деньги у дом носиць. Главнае, штобы симью мог пракармиць. И детки красивые были
0
конь в пальто / адказаць
13.09.2018 / 00:50
Не досидев в тюряге в кузницу кадров премьер-министров
0
Zmitrok / адказаць
13.09.2018 / 21:59
Легка пiсаць абразлiвыя каменты, ня ведаючы асабiста чалавека i шматлiкiх абставiн гэтай справы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30