Знайсці
11.09.2018 / 17:1311РусŁacБел

Расіянін скраў з мінскіх банкаматаў 230 тысяч рублёў

6 верасня нехта ўзламаў банкамат на вуліцы Кальцова і скраў адтуль 83 тысячы рублёў. А на наступны дзень каля яшчэ аднаго ўзламанага апарата затрымалі расіяніна, які прыехаў у Беларусь месяц таму, паведамляе сталічная міліцыя.

Ноччу 7 верасня паступіў сігнал аб збоі ў працы банкамата на вуліцы Кунцаўшчына. Міліцыянеры затрымалі там 27-гадовага расіяніна, а пры ім — больш за 146 тысяч рублёў, два мабільнікі, інструменты, пальчаткі, ізастужку (каб заляпіць камеру назірання), ключ ад нумара ў гасцініцы і іншыя прадметы.

Распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 212 КК (Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры). Фігуранту пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

ГУУС Мінскага гарвыканкама

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930