Знайсці
08.09.2018 / 23:4855РусŁacБел

У Мінск прыбыў новы пасол Расіі, «генерал-губернатар» Бабіч

Новы пасол Расіі Бабіч прыляцеў у Мінск 8 верасня.

Ён паспеў атрымаць мянушку «генерал-губернатар». Да прызначэння ў Беларусь займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Паволжскай федэральнай акрузе, а яшчэ раней працаваў прэм'ерам Чачні, пасля яе ўзяцця пад кантроль у выніку Другой чачэнскай вайны. Гэта ўнікальны выпадак, калі пасол у іншай краіне застаецца членам Рады бяспекі Расіі.

Раней Бабіча спрабавалі прызначыць паслом ва Украіну, але Кіеў адмовіўся прыняць гэтага выхадца са спецслужбаў.

Некаторыя эксперты заклікалі Аляксандра Лукашэнку адмовіць Бабічу ў агрэмане, але кіраўнік Беларусі не пайшоў на такі крок.

Чытайце таксама: Кандыдат у паслы Расіі ў Беларусі праславіўся як «сматрашчы ФСБ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930