Знайсці
06.09.2018 / 17:5423РусŁacБел

Беларусь абмяркоўвае з Расіяй крэдыты на 1,4 млрд даляраў

Урад Беларусі абмяркоўвае з уладамі Расіі вылучэнне крэдытаў на 1,4 млрд даляраў, піша tut.by. Дыялог ідзе ў рамках падрыхтоўкі да сустрэчы кіраўніцтва дзвюх краін. Пра гэта 6 верасня заявіў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у планах на 2019 г. значыцца рэфінансаванне 1 млрд даляраў па лініі беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

На 21 верасня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з удзелам прадстаўнікоў урадаў Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, на парадку дня пытанні прадастаўлення шостага і сёмага траншаў па лініі падкантрольнага Маскве Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця на агульную суму 400 млн даляраў.

Сёння намеснік старшыні Еўразійскага банка развіцця Андрэй Крайні запэўніў, што Беларусь на працягу месяца атрымае «завіслыя» 200 млн даляраў крэдыту.

«Пытанне чыста тэхнічнае, ідзе афармленне», - адзначыў Крайні, падкрэсліўшы, што сродкі выдаткоўваюцца танней за рынак - пад 4%. Пры гэтым, лічыць эксперт, мэты, на якія выдаткоўваўся крэдыт, у цэлым дасягнутыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930