Знайсці
04.09.2018 / 14:0216РусŁacБел

У Сургуце першакласнікам уручылі дзённікі з памылковым гербам. Арол трымае серп і молат ФОТА

У расійскім Сургуце да 1 верасня атрымалі ў падарунак ад гарадской адміністрацыі дзённікі з памылковым гербам Расіі, паведамляе партал «О, Сургут!».

Адзначаецца, што двухгаловы арол на гербе трымае серп і молат. Пры гэтым пад малюнкам напісана, што арол трымае ў лапах скіпетр і дзяржаву.

osurgut.com

Гарадскія ўлады пацвердзілі РБК дадзеную інфармацыю. «Так, была памылка. Цяпер праводзіцца расследаванне ў рамках адміністрацыі, па выніках пакараем вінаватых. Тыраж канфіскаваны, мы яго заменім на працягу тыдня-паўтара», — паведаміў дарадца кіраўніка Сургута па ўзаемадзеянні са СМІ Аляксандр Аверчук.

Паводле «Інтэрфакса», дзённікі атрымалі больш за 6 тысяч дзяцей.

Фота osurgut.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031