Знайсці
28.08.2018 / 16:275РусŁacБел

Пяскоў патлумачыў, навошта Пуцін выступіць са зваротам па рэформе пенсій

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вырашыў расказаць пра сваё стаўленне да пенсійнай рэформы ў тэлевізійным звароце ў сераду з-за важнасці тэмы, а не з-за зніжэння рэйтынгаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта звязана з важнасцю тэмы», - адказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне аб тым, ці не звязана гэта рашэнне з падзеннем рэйтынгу прэзідэнта. На ўдакладняючае пытанне, ці турбуецца наконт рэйтынгаў Пуцін, Пяскоў адказаў адмоўна. «Не, ён неаднаразова сам пра гэта казаў», — адказаў прэс-сакратар прэзідэнта.

Раней сёння падчас нарады з членамі ўрада ў Омску прэзідэнт заявіў, што ў «найбліжэйшы час, можа быць проста заўтра» выступіць з заявай з нагоды павышэння пенсійнага ўзросту.

Пазней Пяскоў паведаміў, што Пуцін выступіць з тэлезваротам па гэтай тэме. Паводле яго слоў, прэзідэнт можа звярнуцца да грамадзян краіны ўжо заўтра, 29 жніўня.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031