Знайсці
27.08.2018 / 15:562РусŁacБел

Як правільна мыць твар, каб скура сказала вам дзякуй — расказваем

Умыванне — вельмі важная частка догляду за скурай. І справа не толькі ў ачышчэнні яе паверхні ад касметыкі і скурнага тлушчу. А ў тым, што калі перастарацца з ачышчэннем, можна змыць ахоўны пласт скуры, які абараняе яе ад знешняга асяроддзя і бактэрый.

Наш гідраліпідны слой вельмі лёгка разбурыць інтэнсіўным мыццём. Так, любімае многімі ачышчэнне да скрыпення зусім не добрая прыкмета.

Калі ліпідны слой парушаны, скура хутчэй становіцца абязводжанай (калі ў вас сухая скура, яна будзе больш сцягнутая, калі тлустая — на ёй будуць часцей узнікаць вугры).

Што ж рабіць, каб захаваць гэты важны пласт? Выкарыстоўваць больш мяккае ачышчэнне замест звычайных пенак.

Гэта могуць быць гідрафільны алей, крэм для ўмывання, пенкі з нейтральным ph 5.5, які набліжаны да кіслотна-шчолачнага балансу скуры.

Для тлустай і схільнай да праблем скуры, як ні дзіўна, можа добра падысці гідрафільны алей — ён не толькі здымае макіяж, але і растварае тлушч, пры гэтым мякка ўздзейнічае на скуру. Замест двухфазнага мыцця выкарыстоўвайце толькі яго хаця б на працягу тыдня, і розніца будзе заўважнай: ваша скура адчуе сябе лепш.

Прыклады правераных сродкаў.

Для сухой і рэактыўнай скуры падыдуць ачышчальныя крэмы — шукайце на банцы надпіс «cleansing cream». Карыстацца ім трэба гэтак жа, як і пенкай: невялікую колькасць наносім на скуру, масіруем, змываем вадой.

Пенкі з нейтральным ph падыдуць усім тыпам скуры, але майце на ўвазе: моцна пеніцца яны не будуць, і гэта нармальна. 

Ва ўсіх выпадках скура спачатку будзе здавацца недамытай, аднак гэта адчуванне хутка пройдзе.

Для эксперыменту вам хопіць дзён 10 — вы ўбачыце, як ваша скура рэагуе на такі падыход. Калі ў вас часта з'яўляюцца вугры, вельмі верагодна іх стане менш, бо ваш ахоўны пласт перастане парушацца, скура будзе сама сябе абараняць ад бактэрый, якія правакуюць высыпанні. А яшчэ мяккае ўмыванне не сушыць, што будзе асабліва актуальна ў зімовы перыяд.

Ліна Несцяровіч, ілюстрацыі аўтаркі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930