Знайсці
16.08.2018 / 16:245РусŁacБел

Ва Украіне суддзяў абавязалі інфармаваць пра паездкі ў Беларусь

Усе інцыдэнты з украінскімі судзьдзямі ў Беларусі, Расеі, на непрызнаных і анэксаваных тэрыторыях будзе дасьледаваць СБУ, піша «Радыё Свабода».

Дзяржаўная судовая адміністрацыя Ўкраіны сваім загадам зацьвердзіла часовы парадак кантролю выезду судзьдзяў, супрацоўнікаў судовых апаратаў, а таксама іншых органаў і ўстаноў украінскай сыстэмы правасудзьдзя ў Расею, Беларусь, а таксама непрызнаныя Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку, Абхазію, Паўднёвую Асэтыю, у анэксаваны Расеяй Крым і акупаваныя часткі Данецкай і Луганскай абласьцей.

«Адпаведны загад падпісаны 13 жніўня ў мэтах бясьпекі судзьдзяў», — сказалі Свабодзе ў Дзяржаўнай судовай адміністрацыі Ўкраіны.

Згодна з новымі правіламі судзьдзі павінны загадзя напісаць і перадаць у судовую адміністрацыю заяву пра намер наведаць гэтыя краіны і тэрыторыі, назваць мэту паездкі, а па вяртаньні здаць пісьмовую справаздачу па яе выніках.

У выпадку, калі пры перасячэньні мяжы (або ўжо на замежнай тэрыторыі) у дачыненьні да іх праводзіліся нейкія працэсуальныя захады (затрыманьні, вобшукі, допыты), гэтыя дакумэнты будуць перадавацца на рэагаваньне ў Службу бясьпекі Ўкраіны.

«Беларусь трапіла ў пералік толькі таму, што цяпер грамадзяне Ўкраіны, каб трапіць у Расею, мусяць перасякаць беларускую тэрыторыю», — удакладніў суразмоўнік Свабоды.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031