Знайсці
14.08.2018 / 17:2527РусŁacБел

Хто такі міністр будаўніцтва Анатоль Чорны, які вылятае з пасады, не адрамантаваўшы дах у Оршы?

На нарадзе ў Оршы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка агучыў, што ў адстаўку адпраўленыя міністр прамысловасці Віталь Воўк, а таксама міністр будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Чорны. Пра ўраджэнца Калінкавіч Воўка мы пісалі раней. Лукашэнка пацвердзіў, што ўсё яшчэ міністр прамысловасці паедзе ў Оршу.

Анатоль Чорны. Фота rh.by.

Вялікая доля крытыкі ж была датычная міністра будаўніцтва і архітэктуры Анатоля Чорнага. Лукашэнка сказаў, што чыноўнік так і не адрамантаваў дах на аршанскім інструментальным заводзе, хаця яму было гэта паручана.

Хто ж такі Анатоль Чорны? Яму 60 гадоў, ён нарадзіўся ў Калініградскай вобласці Расіі ў гарадку Чарняхоўск. Але ўсё свае свядомае жыццё правёў у Беларусі. Можна нават сказаць, што ў адным горадзе — Магілёве.

Там Чорны скончыў Машынабудаўнічы інстытут (1984) па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». Пасля гэтага на доўгі час Чорны звязаў жыццё з прадпрыемствам «Магілёўсельбуд». Працаваў там кіроўцам, майстрам, галоўным механікам, галоўным інжынерам.

Ад 2002 да 2010 з’яўляўся генеральным дырэктарам «Лаўсанбуда».

У 2010 стаў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка. А праз тры гады Лукашэнка прызначыў яго міністрам архітэктуры і будаўніцтва.

Калі пераехаў у Мінску, то ўзяў крэдыт у «Белаграпрамбанку» на будаўніцтва двухпакаёвай кватэры. Будаваўся ва Уруччы. Да гэтага жыў у службовым жыллі.

Мае дачку і сына. Абаім каля 40 гадоў. «У гэтым узросце ўжо трэба мець уласнае жыллё, але ў Мінску нікога няма», — казаў міністр. Сын не пайшоў па слядах бацькі. «Ён у мяне больш гуманітарый, ведае замежныя мовы. Я ніколі не настойваў на выбары будаўнічай прафесіі», — яшчэ адна цытата чыноўніка.

Сам Чорны казаў, што заставацца ў выдатнай фізічнай форме яму дапамагае тое, што ён праплывае кожны ранак па адным кіламетры ў басейне. «Што тычыцца хобі, то люблю пачытаць, а на такія забавы, як паляванне і рыбалка, проста не застаецца часу», — казаў Чорны.

Міністр расказваў, што ў яго амаль штораз 12-гадзінны рабочы дзень. Кажа, што асабліва падабаецца працаваць раніцай, калі яшчэ ніхто не прыйшоў.

***

Усе міністры будаўніцтва і архітэктуры Беларусі:

  1. Генадзь Навіцкі (1994 — 1997)
  2. Віктар Ветраў (1997 — 1999)
  3. Генадзь Курачкін (1999 — 2006)
  4. Аляксандр Селязнёў (2006 — 2010)
  5. Анатоль Нічкасаў (2010 — 2013)
  6. Анатоль Чорны (15 кастрычніка 2013 — да цяперашняга часу)

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031