Даслаць навіну
Знайсці
12.08.2018 / 14:24 6

«Каспійская пяцёрка» дамовілася аб прававым статусе Каспійскага мора

Лідары пяці прыкаспійскіх дзяржаў падпісалі ў Актау (абласны цэнтр на паўднёвым захадзе Казахстана) Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора, праца над якой вялася 22 гады. Аднак пытанні засталіся, адзначае Deutsche Welle.

Павялічыць выяву

wikimedia.org

Прэзідэнты Расіі, Азербайджана, Ірана, Казахстана і Туркменістана падпісалі ў нядзелю, 12 жніўня, у казахстанскім Актау Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора, праца над якой працягвалася з 1996 года.

Асноўная праблема, якая стаяла перад дзяржавамі, заключалася ў тым, ці прымяняць да Каспія палажэнні Канвенцыі ААН па марскім праве 1982 года або выкарыстоўваць падыход, які дзейнічае ў дачыненні трансгранічных азёр.

У выніку было вырашана, што асноўная плошча воднай паверхні прызнаецца морам і застаецца ў агульным карыстанні бакоў, а ў дачыненні да дна і нетраў будзе зафіксаваны прынцып, які прадугледжвае іх падзел на сектары па дамоўленасці на аснове міжнароднага права.

Канвенцыя ўяўляе сабой нарматыўную базу з прапісанымі ў ёй фундаментальнымі палажэннямі, аднак пры гэтым не паглыбляецца ў дэталі.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані падкрэсліў, што «перамовы ў галіне размежавання… павінны быць працягнутыя». Паводле яго слоў, патрэбна больш пэўнасці ў пытанні метадаў вызначэння ліній пры падзеле дна і нетраў Каспія. Таму патрэбна распрацаваць асобныя дамовы, падкрэсліў Раўхані.

1
xxx / адказаць
12.08.2018 / 18:17
Какое право Россия имеет делить Каспийское море? Где представители Астраханского ханства?
0
аш / адказаць
12.08.2018 / 20:41
Павел Ас, ровно на столько, сколько осталось осетра от их хапуна....этим летом 1 кг белюги стоил уже 30 долларов... 
0
Павел Ас / адказаць
12.08.2018 / 21:51
Польша супраць Паўночнага патоку і што? Калі гаворка ідзе аб тым як успрымаць Каспій як Мора, ці як УНУТРАННЫ ВАДАЁМ, то з адпаведнага рашэння і ідзе прымяненне МІЖНАРОДНАГА ПРАВА :) ШАХ І МАТ расейскім алігархам, раз Каспій морам прызналі ;)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31