Даслаць навіну
Знайсці
09.08.2018 / 19:48 37

Віктар Пракапеня: Хто самы ўплывовы ў Беларусі пасля Лукашэнкі?

Наконт сітуацыі з затрыманнямі журналістаў у сваім Facebook выказаўся ІТ-бізнэсмен Віктар Пракапеня.

Павялічыць выяву

Неяк адзін чыноўнік мне сказаў: «Ведаеш, хто самы ўплывовы ў Беларусі чалавек пасля прэзідэнта? Не, не генерал і не міністр. Гэта безназоўны супрацоўнік аператыўнага ўпраўлення адной са структур на 3 літары. Няхай яго завуць Алег Пятровіч. У нашай краіне тысячы, калі не дзясяткі тысяч такіх, як «Алег Пятровіч». Сярод іх шмат прыстойных людзей. Многія з іх любяць Радзіму і шчыра хочуць зрабіць нешта добрае».

Я спытаў у гэтага чыноўніка, а з чаго раптам «Алег Пятровіч» самы ўплывовы?

Ён кажа: «Глядзі. Знайшоў «Алег Пятровіч» якую-небудзь сітуацыю спрэчную. Напісаў рапарт начальніку. Але так пабудавана наша сістэма, што ў начальніка ўлады амаль няма. Калі ў сітуацыі ёсць хоць бы мінімальны намёк на неадназначнасць, начальнік вырашае пачаць расследаванне. Калі ён скажа не, «Алег Пятровіч» пойдзе ў службу ўласнай бяспекі і зойме месца начальніка. Начальнік начальніка і вышэй, як і пракурор, і суддзя, і гэтак далей, у такім самым становішчы. Паступіш па-дзяржаўнаму — спыніш неадназначную гісторыю, якая відавочна супраць інтарэсаў дзяржавы — сістэма вырашыць, што ты ўзяў хабар. А далей — з усімі наступствамі».

Хто праслухоўваў тэлефоны журналістаў? Не генерал і не палкоўнік, а «Алег Пятровіч». Гэта «Алег Пятровіч» пачуў слова «тырым» і вырашыў, што яго досыць для распачынання справы.

Сістэма зваротнага ходу не мае. Сістэма не можа сказаць, што памылілася. Няма нікога, хто можа сказаць «Гэта супраць інтарэсаў дзяржавы! Давайце не будзем разбураць імідж краіны, працоўныя месцы, эканоміку, веру людзей у справядлівасць і г.д.» Дрэнна гэта ці не — другаснае пытанне. Важна, што сёння гэта факт. Так пабудавана сістэма. І кропка.

Зараз адбываецца вельмі важны працэс, ад якога шмат у чым залежыць тое, як краіна будзе развівацца далей. «Алег Пятровіч» з калегамі даглядаюць камп'ютары журналістаў. Калі на працягу сутак «Алег Пятровіч» знойдзе чарговую спрэчную сітуацыю, будуць новыя падазрэнні і абвінавачванні, далікатных дзяўчат пакінуць у ізалятары, журналісты пераадолеюць новы рубеж ва ўзроўні пераціскаемага стрэсу, а краіна зробіць вялізны крок назад.

«Алег Пятровіч», TUT.BY, як і многія, выключна «белая» кампанія. Калі вы бачыце нешта спрэчнае ў яе працы, не трэба з гэтай нагоды пісаць рапарт. Бо сістэма так працуе, што потым спыніць яе ніхто не зможа.

«Алег Пятровіч», ну не злачынства гэта — пад чужым лагінам, які далі калегі, на сайт заходзіць. Няма тут грамадскай небяспекі. У нас велізарная колькасць сапраўдных спраў, рэальных злачынстваў, якія патрабуюць вашай увагі. Вельмі вас прашу, калі будзеце ствараць новы файл з назвай «Рапарт ў гэтай сітуацыі» (як і ў многіх іншых) — задумайцеся, а ці ў інтарэсах дзяржавы гэта робіце? Ці стане наша грамадства лепшым пасля таго, як вы запусціце такі працэс у сістэме?

У нашым жыцці вельмі шмат рознай хлусні. Але ёсць і праўда. Праўда таксама бывае рознай. Бывае з маленькай літары «п» і з вялікай «П».

Пазаўчора супрацоўнік буйной заходняй карпарацыі мне распавёў гісторыю. Ён часта чытаў фэйсбук свайго калегі. Той пісаў, як класна з'ездзіў адпачыць, як класна праводзіць час, і г.д. І раптам яго пост: «Бывай, свет» і затым самагубства.

Усё, што ён пісаў да гэтага, была праўда — з маленькай літары. Відавочна, што Праўды з вялікай літары там не было, і, мабыць, мы ніколі яе не пазнаем. Як на мікраўзроўні нам важная Праўда, так яна нам патрэбна і на ўзроўні краіны. Без яе ніяк.

Журналісты — гэта людзі, задача якіх паказваць нам Праўду. Без гэтага якая гарантыя, што ў адзін цудоўны дзень мы не ўбачым жахлівага паведамлення, як ў вышэйапісаным прыкладзе, толькі на ўзроўні ўсёй краіны?

Менавіта журналісты дазваляюць нам бачыць, што на самой справе адбываецца, што важна, што мае значэнне і што патрабуе ўвагі. Калі яны будуць прачынацца кожную ноч 10 раз ад стрэсу, то мы страцім гэтую самую далікатную сувязь і здольнасць размаўляць паміж сабой.

Журналісты — гэта тыя людзі, якія звяртаюць увагу грамадства на праблемы і дазваляюць іх вырашаць. Гэта цяжкая праца, ад якой шмат у чым залежыць, як мы жыць будзем. Грамадства павінна мець зносіны, інакш мы страцім сувязь з рэальнасцю. Гэта немінучы шлях да катастрофы.

Нам вельмі складана ацаніць працу вадаправодчыкаў або электрыкаў: ёсць вада і электрычнасць — выдатна, мы пра гэта не думаем. Але мы вельмі балюча адчуваем, калі гэтыя звыклыя рэчы з нашага жыцця знікаюць. Так і з журналістыкай. Наступствы адсутнасці Праўды адчуе на сабе кожны грамадзянін, у тым ліку і «Алег Пятровіч», і яго дзеці.

Кожнае затрыманне каштуе грошай — у нас ёсць значна больш важныя рэчы, на што іх можна выдаткаваць.

Алег Пятровіч! Вельмі вас прашу! Не пішыце новых рапартаў — адпусціце дзяўчат! Ну не па-мужчынску гэта.

Віктар Пракапеня, facebook.com

0
Павел / адказаць
10.08.2018 / 18:35
Прокопени родители здесь и бизнес.. Ему страшно зацепить персонально Лукашенко.. Он человек со сломанным хребтом
0
Все просто / адказаць
12.08.2018 / 15:53
Павел, наилучший ответ
0
Непрокопеня / адказаць
12.08.2018 / 17:19
Написал чушь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31