Знайсці
08.08.2018 / 13:4866РусŁacБел

Інтэрнэт-троль абражаў фанатаў Кулінковіча. Аказалася, гэта выкладчык БДУ, які настальгуе па СССР

УКантакце ёсць суполка «Гэта Мінск, дзетка». Там абмяркоўваюцца гарадскія чуткі, навіны, часам узнікаюць і каляпалітычныя абмеркаванні. Словам, звычайная група. 

У каментарыях часам з'яўляўся нейкі Юрый Васілеўскі, які абражаў прыхільнікаў нацыянальнай сімволікі ды настальгіраваў па СССР.

У дзень смерці Аляксандра Кулінковіча гэты чалавек напісаў у суполцы, што «сантэхнік Кулінковіч выконваў творчасць дэбілаў, пра дэбілаў і для дэбілаў». 

Гэта абурыла падпісантаў. Яны вылічылі асобу троля — ім аказаўся… выкладчык БДУ. 

38-гадовы Васілеўскі працуе на факультэце радыёфізікі старшым выкладчыкам. У яго няма навуковай ступені. 

У каментарах да выкрывальніцкага допісу інтэрнэт-супольнасць зацкавала выкладчыка. 

А «Наша Ніва» дазванілася да Васілеўскага з просьбай патлумачыць, навошта ён абражаў людзей у сацыяльных сетках. 

«Перад гэтай фразай быў напружаны дыялог. Калі цяпер сказаць спакойна, то творчасць гэтага гурта ніякай культурнай каштоўнасці не ўяўляе. Яна можа карыстацца попытам у людзей з вельмі нізкімі культурнымі запытамі, адпаведна — калі памірае чалавек, то гэта сумна, а што музыкальная творчасць спынілася…» — паспрабаваў патлумачыць выкладчык БДУ. 

Мы спыталіся, чаму тады ён увогуле лічыць карэктным выказваць свае думкі ў такой форме. 

«Я лічу карэктным выказаць сваё меркаванне пра творчасць гэтага гурта і пра тых, каму яна падабаецца», — абсёк ён. 

Таксама Васілеўскі выказаў шкадаванне, што няма СССР, а яго аднаўленне было б магчымым і пажаданым, але «ў новым выглядзе, на новым падмурку, з абноўленымі ідэямі».

У каментарах ён расказваў, што ваяваў, але адмовіўся тлумачыць «Нашай Ніве», калі атрымаў кантузію.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031