Знайсці
23.07.2018 / 15:55РусŁacБел

Ілан Маск выпусціць смартфон

Gizchina.com

У сеціве з'явіліся выявы пярэдняй і задняй панэляў смартфона ад кампаніі Ілана Маска Tesla. Пра гэта паведамляе GizChina.

Смартфон мае кодавую назву Quadra. Першая інфармацыя аб яго распрацоўцы з'явілася ў лістападзе мінулага года. Мяркуючы па малюнках, тэлефон атрымае безрамачны дысплей з выразам у верхняй частцы пад размоўны дынамік і франтальную камеру. На задняй сценцы будзе вялікі лагатып Tesla, асноўны дынамік і выраз пад двайную камеру.

Чакаецца, што ў бліжэйшы час з'явіцца больш падрабязная інфармацыя аб Quadra: характарыстыкі смартфона, дата пачатку продажаў і арыенціровачная цана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031