Знайсці
22.07.2018 / 13:555РусŁacБел

«Я сёння адпраўляюся чэкініцца ў вечаровы туман»

У розных пабліках УКантакце любяць пісаць: «Замест сняданку ў ложак я б выбраў кубачак кавы ў аэрапорце». Я б для сябе гэтую фразу змяніў бы на «кубачак кавы на запраўцы». Калі ў чарговым падарожжы ідзе ўжо не першая бяссонная ноч, запраўкі на дарозе для мяне — гэта як маякі, нейкія астраўкі жыцця ў чорнай пустэчы. А кава — гэта тое, што дазваляе даехаць да наступнага маяка.

Вось і зараз сяджу на зусім пустой запраўцы ў Шчучынскім раёне з тым самым кубачкам кавы, навокал цёплыя прыцемкі, злева ззяюць Венера, Юпітэр і Месяц, стаіць водар скошанай травы. Адправіўшыся ў соты раз ехаць кудысьці па Беларусі, я паспеў за адзін толькі дзень нарабіць для сябе адкрыццяў, хаця думаў, што нічога новага ўжо не ўбачу. І хоць я вельмі люблю самалёты, але пакуль тут стаіць такі ціхі вечар і пакуль мне ёсць куды ехаць, лаўлю сябе на думцы, што мне зусім не хочацца кудысьці адсюль ляцець нават ненадоўга. Няхай іншыя даследуюць еўрапейскія сталіцы і купаюцца ў цёплых морах, але я сёння адпраўляюся чэкініцца ў вечаровы туман.

Віктар Малышчыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930