Знайсці
18.07.2018 / 10:1781РусŁacБел

«Советская Белоруссія» апублікавала пасквіль: Дашкевіч ставіў крыжы ў Курапатах з асаблівым цынізмам

Друкаваны орган Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» апублікаваў артыкул, прысвечаны паводзінам маладафронтаўца Змітра Дашкевіча.

Матэрыял, аўтарам якога выступае «аддзел журналісцкіх расследаванняў», называецца «З асаблівым цынізмам».

У ім расказваецца пра тое, што Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі ўсталяваў новыя крыжы ў Курапатах, не ўзяўшы адпаведны дазвол у мясцовага лясгаса. Але прэтэнзіі «Советской Белоруссіі» перадусім да публічнасці Дашкевіча:

Крыжы, усталяваныя Дашкевічам. Фота Віталя Піваварчыка.

«Ініцыятыва дзіўная ў сваёй уяўнай мэтазгоднасці. І добра б рэалізавана яна была сціпла, ціха і па загадзе душы. Дык не. У сацсетках вялася жывая трансляцыя з перманентным заклікам далучацца да дзейства усім ахвотным».

«Дашкевіч паступіў вельмі цынічна: напляваў на асаблівы ахоўны статус Курапатаў, пагарджаў патрабаваннямі закона, праігнараваў як працэдуру ўзгаднення сваіх работ па ўстаноўцы крыжоў, так і адміністрацыйны разбор гэтага парушэння.

Чаму ён свядома на гэта пайшоў? Адказ відавочны: грамадскі актывіст адчайна мае патрэбу ў самарэкламе. Дзеля гэтага ён гатовы пераступіць і цераз граніцу ахоўных зон Курапат», — пераконвае ананімны аўтар.

Аўтар падмацоўвае свае думкі выказваннем Зянона Пазняка.

«Калі мы дазволім рознага роду актывістам паступаць так, як ім хочацца, а не як належыць па законе, то неўзабаве згубім і памяць, і гонар, і сумленне», — падсумоўвае аўтар.

Пра рэстаран «Паедзем паядзім», з'яўленне якога і выклікала канфлікт у Курапатах, «аддзел расследаванняў» не ўзгадвае ні разу.

Каментароў пад артыкулам няма, бо пасля прыхода Дзмітрыя Жука на пасаду галоўнага рэдактара выдання яны адключаныя.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930