Знайсці
16.07.2018 / 15:02РусŁacБел

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава пройдзе ў жніўні

14—19 жніўня ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава, пройдзе моладзевы летнік «Брэнд беларускай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Удзельнікаў летніка чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера. У межах летніка ўдзельнікі: 1. Будуць мець сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі і грамадскімі ды культурнымі дзеячамі; 2. Займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі; 3. Возьмуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры; 4. Будуць мець магчымасць адпачыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 жніўня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930