Даслаць навіну
Знайсці
11.07.2018 / 19:47 7

PayPal — памерлай жанчыне: «Ваша смерць парушае наша пагадненне»

Брытанка Ліндсі Дэрдл памерла ў канцы мая гэтага года ад раку. Праз месяц яе ўдавец атрымаў ад сэрвісу электронных плацяжоў PayPal ліст, які паведамляе, што сваёй смерцю нябожчыца-жонка парушыла ўмовы дамовы з кампаніяй.

Паўтара гады назад у Ліндсі знайшлі рак грудзей, які хутка распаўсюдзіўся ў лёгкія і мозг. Яна памерла 31 мая, пакінуўшы пазыку ў 3200 фунтаў PayPal Credit — падраздзяленню PayPal, якое выдае спажывецкія крэдыты і крэдытныя карты.

Павялічыць выяву

У сярэдзіне чэрвеня ўдавец адправіў у кампанію копіі пасведчання аб смерці, завяшчання і іншых неабходных дакументаў. Праз некалькі тыдняў на яго хатні адрас прыйшоў ліст з загалоўкам «Важна. Прачытайце ўважліва», адрасаваны памерлай жонцы.

У лісце ўказвалася дакладная сума пазыкі і гаварылася: «Вы парушаеце пункт 15.4(с) вашага пагаднення з PayPal Credit, паколькі мы атрымалі паведамленне аб тым, што вы мёртвыя… гэта парушэнне не падлягае выпраўленню».

PayPal прызнаў, што ліст быў «бестактоўным», хутка папрасіў прабачэння перад Хаўардам Дэрдлам, спісаў пазыку яго памерлай жонкі і пачаў унутранае расследаванне здарэння.

BBC

1
Нетлуке / адказаць
12.07.2018 / 00:02
Это вам не рб где из того света достанут для уплаты фсзн
1
mnb / адказаць
12.07.2018 / 09:57
Гэта толькі ў нашым лахатронлэндзе перадаецца ў спадчыну, а павінна спісвацца.

Вы дали другу заем на 10000$ на развитие бизнеса. Друг умер, бизнес по наследству перешел его брату. Ваши действия? Спишите заем?

0
Ян Севярын Бакей / адказаць
12.07.2018 / 21:45
а сапраўды, чаму актывы пераходзяць у спадчыну, а пасівы(пазыкі, крэдыты) павінны сьпісвацца ? у чым логіка - пакараць патэнцыйных  крэдытораў, адбіць ахвоту даваць пазыкі?...
Што да першага пісьма ад фірмы . Відаць, пісаў бот-робат, чалавеку да такога дэбілізма цяжкавата апусьціцца.(хаця падчас  ў камэнтах на НН і не такога начытаешся, не?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30