Знайсці
31.10.2008 / 21:0210РусŁacБел

БАТЭ - чэмпіён!

Абыграўшы ў пятніцу ў перанесеным матчы жодзінскае «Тарпэда», барысаўскі клюб датэрмінова заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе. Гэта пятыя залатыя мэдалі за 10 гадовую гісторыю клюба.

Абыграўшы ў пятніцу ў перанесеным матчы жодзінскае «Тарпэда» зь лікам 2:1, барысаўскі клюб датэрмінова заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Усе галы былі забітыя ў першым тайме. На 5‑й хвіліне вызначыўся Віталь Радзівонаў, Генадзь Блізьнюк падвоіў лік на 26‑й. На 36‑й Андрэй Шэракоў забіў адзін мяч у адказ.

Такім чынам за два туры да фінішу БАТЭ датэрмінова заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Зараз у БАТЭ 63 балы, і для менскага «Дынама», якое мае 56 балаў, клюб недасягальны.

Гэта ўжо пятыя залатыя мэдалі барысаўцаў у чэмпіянаце незалежнай Беларусі і трэцяе чэмпіёнства запар (1999, 2002, 2006, 2007, 2008).

Віншуем барысаўскі клюб з заслужанай перамогай!

5 лістапада ў Менску БАТЭ гуляе матч Лігі чэмпіёнаў з «Зэнітам». Посьпехаў, барысаўцы!

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930