Знайсці
04.07.2018 / 14:0718РусŁacБел

У Гомелі вынеслі прысуд 11 падлеткам, якія аблівалі зялёнкай геяў

4 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес прыгавор 11-ці падлеткам, якія знаёміліся з мужчынамі ў сацсетках, сустракаліся з імі — і аблівалі зялёнкай.

Абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ў злосным і асабліва злосным хуліганстве, крадзяжах і іншых злачынствах.

Па версіі следства, маладыя людзі з дапамогай перапіскі ў сацсетках прапаноўвалі пэўным жыхарам Гомеля (гаворка ідзе пра мужчын нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі) сустрэцца на прыпынках грамадскага транспарту або побач з рынкам. Затым яны акружалі патэнцыйную ахвяру, пад пагрозай прымянення гвалту адводзілі ў месца, дзе ніхто старонні не мог бы перашкодзіць. Там абвінавачаныя «выказвалі ў адрас пацярпелых дыскрэдытуючыя іх звесткі, якія тыя жадалі б захаваць у таямніцы, з пагрозай прымянення гвалту». Аднаму пацярпеламу пасля абразаў і нанясення пабояў часткова пагалілі галаву і аблілі яе зялёнкай, іншаму - налілі зялёнку на рукі і прымусілі нанесці на твар.

Таксама некаторых з іх абвінавачвалі ў крадзяжах, рабаваннях, вымагальніцтве, распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў і малюнкаў з выкарыстаннем інтэрнэту.

Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме. Большасць з іх атрымалі па году пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год.

Чацвярым абвінавачаным прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў з адтэрміноўкай на год.

Аднаму - пазбаўленне волі на тэрмін 2 гады з адтэрміноўкай на год.

Акрамя гэтага пяцярым абвінавачаным быў прызначаны штрафы ад 1 225 да 1 470 рублёў.

Таксама на карысць аднаго з пацярпелых абвінавачаныя павінны выплаціць у салідарным парадку матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 800 рублёў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031