Знайсці
18.06.2018 / 16:181РусŁacБел

Берасцеец схаваў у мікрааўтобусе больш за 26 кілаграм жавальнага тытуню

У пункце мытнага афармлення «Пясчатка» з Польшчы ў Беларусь на мікрааўтобусе Opel Movano праз зялёны калідор ехаў 36-гадовы брэстаўчанін, які схаваў у машыне 670 банак з жавальным тытунём вагай больш за 26 кілаграм, паведамляе Брэсцкая мытня.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт грузу склаў больш за 8,7 тысяч рублёў. Тавар канфіскаваны да рашэння суда. У дачыненні да яго ўладальніка мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.2 арт.14.1 (перасоўванне незадэклараваных тавараў з утойваннем ад мытнага кантролю) КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031