Знайсці
17.06.2018 / 16:5117РусŁacБел

Кіраўнік МУС Нямеччыны пра Меркель: Больш не магу працаваць з гэтай жанчынай

Кіраўнік МУС Нямеччыны і старшыня баварскага Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Хорст Зеехофер скептычна ацаніў магчымасць свайго далейшага супрацоўніцтва з канцлерам краіны Ангелай Меркель.

«Я больш не магу працаваць з гэтай жанчынай», — сказаў Зеехофер пра Меркель, паўтарыўшы гэтыя словы двойчы. Як адзначае выданне, прычынай такога стаўлення стала спрэчка паміж баварскім ХСС і яго партнёрам па блоку — Хрысціянска-дэмакратычным саюзам (ХДС) Ангелы Меркель, з нагоды процідзеяння нелегальнай міграцыі. У прыватнасці, спрэчка датычыла таго, ці можна бежанцаў, якія ўжо былі зарэгістраваныя ў іншай краіне Еўрасаюза, разварочваць на нямецкай мяжы і не пускаць на тэрыторыю Нямеччыны.

Спрэчка паміж ХСС і ХДС правакуе ў блоку ўзаемны недавер. Кіраўнік МУС лічыць, што міграцыйную палітыку Германіі трэба зрабіць больш жорсткай. Ён адзначыў, што гатовы пайсці на гэта без санкцыі Меркель. Канцлерка, у сваю чаргу, настойвае на правядзенні агульнаеўрапейскіх дэбатаў на міграцыйную тэматыку.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031