Знайсці
14.06.2018 / 11:362РусŁacБел

Саід Гуцэрыеў і Віктар Пракапеня інвеставалі $2 мільёны ў праект, які мае вярнуць дзецям цікавасць да чытання

Стала вядома, што фонд Larnabel Ventures сям'і Гуцэрыевых і VP Capital Віктара Пракапені інвеставалі $2 млн у адукацыйны AI-дадатак Read2play стартапа FaceMetrics. Праграма ў фармаце гульні абменьвае час гульняў на чытанне.

«Асаблівасць дзяцей у тым, што яны любяць гульні і не хочуць чытаць, — тлумачыць сваю матывацыю Віктар Пракапеня, інвестар і сааўтар ідэі. — Мы хочам змяніць стаўленне да чытання і навучання. На фоне гульнявога «наркотыку», дзе ёсць анімацыя, музыка, графіка, пераключыць увагу на кнігі цяжка. Патрэбен «дэтакс» ад гэтай залежнасці. Свет ускладняецца, падыход да адукацыі змяняецца. Каб быць гатовымі да тэхналагічнага «заўтра», дзецям прыйдзецца вучыцца пастаянна і нашмат больш эфектыўна, чым нам. Мозг — вось асноўны сродак вытворчасці сёння, паляпшаць яго можна толькі праз веды. І чытанне — самы просты і даступны інструмент для гэтага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930