Знайсці
14.06.2018 / 10:3816РусŁacБел

У кватэры кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая — ператрус

Следчыя дзеянні праводзіць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Канкрэтныя абвінавачанні ў адрас кіраўніка інфармацыйнага агенцтва пакуль невядома, бо ў кватэру нікога з калег не пусцілі. 

Прыехалі следчыя, з сабой прывезлі ксеракс, з якім і падняліся ў кватэру да Ліпая.

Адметна, што сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру, якая фармальна належыць не Алесю Ліпаю, а яго сыну.

Ліпай адразу ж звязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім і да яго прыходу не адмыкаў дзвярэй.

Да дома, дзе жыве Ліпай, прыехалі праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Тацяна Равяка, а таксама кіраўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў — Андрэй Бастунец і Барыс Гарэцкі. Ліпай прасіў, каб панятым быў хтосьці з іх, але супрацоўнікі ДФР гэтага не дазволілі. Не пусцілі ў кватэру і адваката. У якасці панятых следчыя запрасілі работнікаў жыллёва-камунальнай службы.

Ператрус пачаўся а 7-й раніцы і праходзіць у рамках крымінальнай справы. Якой — пакуль не паведамляецца.

Тэлефон самога Ліпая адключаны. А 14.30 Ліпая павезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

БелаПАН — адзінае ў краіне незалежнае інфармацыйнае агенцтва. БелаПАН быў таксама генеральным спонсарам канцэрта на Дзень Волі ў 2018 годзе.

52-гадовы Алесь Ліпай вядомы таксама як аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі і чалавек вялікай мужнасці. У чэрвені 1996 года, падчас аперацыі па вызваленні дзяцей, узятых у закладнікі тэрарыстам у дзіцячым садку ў Мінску, браў інтэрв'ю ў тэрарыста, адцягваючы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Ліпай стварыў БелаПАН яшчэ ў 1991 годзе і нязменна ім кіраваў.

baj.by; nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930