Знайсці
06.06.2018 / 21:012РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, як Месяц «расцягнуў» дзень на Зямлі

Навукоўцы з Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мэдзісане і Калумбійскага ўніверсітэта (ЗША) высветлілі, што працягласць зямнога дня наўпрост звязана з адлегласцю ад Зямлі да Месяца.

Паўтара мільярда гадоў таму суткі на Зямлі доўжыліся каля 18 гадзін. Тады Месяц знаходзіўся на адлегласці 340 тысяч кіламетраў у сярэднім ад нашай планеты. Гэта на 44 тысячы кіламетраў менш, чым цяпер, што амаль роўна даўжыні экватара Зямлі (40 тысяч кіламетраў).

Навукоўцы даследавалі цыклы змены клімату, да якіх прыводзілі перыядычныя змены арбіты і кручэнні Зямлі вакол сваёй восі.

За кошт вывучэння горных парод узростам 90 мільёнаў гадоў і ведання гісторыі Сонечнай сістэмы ім атрымалася рэканструяваць працэсы змен клімату ў пратэразоі (перыяд геалагічнай гісторыі, які пачаўся прыкладна 2,5 мільярда гадоў таму і які доўжыўся амаль 2 мільярды гадоў).

На рух Зямлі ўплываюць іншыя касмічныя целы, і Месяц — не выключэнне. Змена адлегласці паміж Месяцам і Зямлёй уплывала на кручэнне планеты вакол сваёй восі, што ў сваю чаргу ўплывала і на працягласць зямнога дня, і на клімат планеты.

Кіраўнік даследавання прафесар Стывен Маерс тлумачыць гэта так: «Калі Месяц аддаляецца, Зямля запавольвае сваё кручэнне падобна фігурысту, які выцягвае рукі».

Астрафізікам вядома, што зараз спадарожнік нашай планеты аддаляецца ад яе з хуткасцю 38 міліметраў за год. Такім чынам, дні на Зямлі будуць станавіцца даўжэйшымі, але па чалавечых мерках прыкметна гэта стане толькі праз мільёны гадоў.

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031