Знайсці
04.06.2018 / 20:4635РусŁacБел

Рускую мову пазбавілі асаблівага статусу ў Малдове

Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў састарэлым закон «Аб функцыянаванні моў на тэрыторыі Малдаўскай ССР».

Гэты закон ад 1989 года надзяляў рускую мову статусам мовы міжнацыянальных зносін.

Такім чынам, пачынаючы з сённяшняга дня гэты дакумент з'яўляецца несапраўдным.

Дэпутат ад лібералаў Іён Касьян заявіў, што паводле перапісу насельніцтва ад 2014 года, доля этнічных рускіх у краіне складае ўсяго каля 4%, у сувязі з чым асаблівы статус рускай мовы «вядзе да дыскрымінацыі іншых этнасаў, якія пражываюць на тэрыторыі Малдовы».

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон назваў гэтае рашэнне «антынародным і антыканстытуцыйным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031