Знайсці
03.06.2018 / 00:3756РусŁacБел

Расійскія СМІ абураныя: Эстонія анулявала акрэдытацыю беларускаму журналісту Герману, які прадстаўляе неіснуючую газету

Расійскія СМІ загаварылі пра «чарговы наступ на свабоду слова» ў балтыйскіх краінах. Прычынай іх актыўнасці стала адмова ў акрэдытацыі беларускаму журналісту Герману Напольскаму на канферэнцыі Ленарта Мэры ў Таліне.

Каментуючы выпадак, кіраўніца эстонскага аддзелення расійскай прапагандысцкай карпарацыі «Спутнік» Алена Чэрышава заявіла пра слабы ўзровень дэмакратыі і праблемы са свабодай слова ў Эстоніі.

Хто такі Напольскі і каго ён прадстаўляе? На мерапрыемствах гэты чалавек рэгіструецца як журналіст расійскай газеты «Еўразійская праўда». Праўда, выдання з такой назвай не існуе — яго немагчыма купіць у кіёсках, на яго немагчыма падпісацца па пошце.

Удакладненне: газета «Еўрапейская праўда» усё ж мае рэгістрацыю «друкаванае СМІ газета», аднак у рэальнасці не выходзіць.

Герман Напольскі ў студыі «Спутніка».

Адзіная актыўнасць «Еўразійскай праўды» — гэта якраз-такі ўдзел Германа Напольскага ў мерапрыемствах любога кшталту. Ён шмат гадоў прымае ўдзел ва ўсіх прэс-канферэнцыях усіх ведамстваў Беларусі, некалькі разоў нават трапляў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

У журналісцкім асяроддзі за Напольскім замацаваўся імідж фрыка, які задае бессэнсоўныя пытанні (напрыклад, удакладняў, ці збіраецца беларуская лёгкая прамысловасць вырабляць бялізну для буйной рагатай жывёлы, ці з'явяцца ў мінскіх рэстаранах стравы з тыгра).

Праз выпадак у Эстоніі расійская прапаганда пачынае выкарыстоўваць Напольскага ў сваіх мэтах.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930