Знайсці
23.06.2018 / 11:309РусŁacБел

Гаворыць Скрыплеў: хер з імі, гэнымі скарпэткамі

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы. а таксама свае размовы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі. Гэта трэба чуць.

— Чаго ты равеш на сабаку?

— Ай, вот гаўно малоя, скарпэтку некуды паперла… новую пару ў Варшаві купіўшы… халера бяры.

— Ммм.. вот хвароба… гэта яна, сучка, так цябе любя.

— Як?

— Тхне ёй.

— Я ж іх пасціраўшы.

— Усё роўна… ёй тхне… зара' мы папытаім. А ну кажы, куды ты скарпэтку збэсціла! засранка мурзатая!

— Аў-аў-аууууу!

— Вот… нешта ж гавора… тока ні па-нашаму… хер з імі, гэнымі скарпэткамі… навейшыя купіш.

Васіль Грынь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031