Знайсці
13.05.2018 / 13:546РусŁacБел

Міністр аховы здароўя ўзяў пад асабісты кантроль лячэнне ўкраінскіх дзяцей, якія трапілі ў аварыю пад Камянцом

Фота: gaibrest.by

Брыгады беларускіх медыкаў з Мінска і Брэста выехалі сёння раніцай у Камянецкі раён для аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ў аварыі на трасе «Камянец—Шарашова—Свіслач», перадае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У аварыі пацярпелі дзеці з украінскай каманды па футболе. Адно дзіця загінула, яшчэ шасцёра дзяцей з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу. Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама пераломы і вывіхі. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка узяў сітуацыю пад асабісты кантроль. «Лепшыя дактары Беларусі і ўсе неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы задзейнічаны для аказання дапамогі пацярпелым у аварыі дзецям», — сказаў ён.

З Брэста ў Камянец прыбыла брыгада медыкаў. У яе складзе — нейрахірург, траўматолаг, рэаніматолаг і іншыя спецыялісты, а з Мінска ў Камянец — дзіцячы траўматолаг, нейрахірург і дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. У Брэст накіраваўся першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Сёння частку пацярпелых дзяцей перавядуць у Брэсцкую абласную бальніцу.

Аварыя адбылася сёння, 13 мая, каля 7-й гадзіны, на 54 кіламетры аўтадарогі Р-98 ля вёскі Мартынюкі, паведаміла УДАІ Брэсцкай вобласці.

Кіроўца за рулём аўтамабіля «Рэно Майстар» сутыкнуўся з пагрузчыкам Амкадор, якім кіраваў мясцовы жыхар. Загінуў хлопчык 2005 года нараджэння, грамадзянін Украіны, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні.

Чытайце таксама: Хлопчык з Украіны загінуў у аварыі з мікрааўтобусам і трактарам у Камянецкім раёне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930