Знайсці
25.04.2018 / 12:09РусŁacБел

31-гадовы рыбак патануў у Кобрыне ў сажалцы глыбінёй паўметра

Няшчасны выпадак адбыўся ў Кобрыне ў аўторак каля 10:20, піша БелТА.

У гарадскім парку імя Суворава рыбачыў 31-гадовы мужчына, у нейкі момант ён упаў у ваду. Глыбіня складае ўсяго паўметра, аднак мужчына не здолеў выбрацца на бераг.

Гэта заўважылі іншыя рыбакі і паспрабавалі дапамагчы. Брыгада хуткай дапамогі, што прыбыла на месца, таксама рабіла рэанімацыйныя мерапрыемствы, але мужчына памёр.

Мяркуецца, што яму стала кепска і ён паваліўся ў ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031